Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наклюнуты, ✂.

  1. Прабіты дзюбаю (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

    • Наклюнутае яйцо.
  2. Які пачаў прарастаць, распускацца.

    • Наклюнутае зерне.

наклюнуцца, ✂; зак.

  1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупу шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

  2. Пра зерне, пупышкі: пачаць прарастаць, распускацца.

  3. перан. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца.

    • Наклюнулася добрая работа.

|| незак. наклёўвацца, ✂.

накляпаць​1, ✂; зак. (спец.).

  1. Прыкляпаць што-н. да чаго-н.

  2. чаго. Кляпаннем зрабіць пэўную колькасць чаго-н.

  3. Ударамі малатка навастрыць (касу).

    • Н. касу.

|| незак. наклёпваць, ✂.

|| наз. наклёпка, ✂ і наклёпванне, ✂.

накляпаць​2, ✂; зак. (разм.).

Нагаварыць на каго-н., узвесці паклёп.

  • Дарэмна накляпалі на чалавека.

наколка, ✂, ж.

  1. гл. накалоць.

  2. Аздоба з матэрыі або карункаў, якую наколваюць на жаночую прычоску.

  3. Тое, што і татуіроўка (разм.).

    • Н. на грудзях.

наколькі, прысл. у знач. злуч. сл.

У якой ступені, меры.

  • Буду працаваць, н. хопіць здароўя.

наконт, прыназ.

Адносна чаго-н.

  • Гаворка вялася н. кватэры.

накосны, ✂.

Які ўтвараецца на касцях.

  • Накоснае патаўшчэнне.

накрапваць, ✂; незак.

Падаць кроплямі (пра дождж).

  • З самага рання пачало н. (безас.).

|| наз. накрапванне, ✂.

накроіць, ✂; зак.

  1. Скроіць, выкраіць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. сарочак.
  2. Нарэзаць лустамі.

    • Н. хлеба.

|| незак. накройваць, ✂.