Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накупіць, і накупляць, ; зак.

Купіць вялікую колькасць чаго-н.

  • Накупіла рознай драбязы.
  • Накупляў цацак дзецям.

накуродымець, ; зак.

Вылучыць з сябе шмат куродыму, сажы.

  • Лямпа накуродымела.

накуродыміць, ; зак.

Нарабіць, напусціць куродыму.

  • Галавешка накуродыміла.

накурыць, ; зак.

Курачы, напоўніць памяшканне табачным дымам.

|| незак. накурваць, .

накурэць, ; зак.

Напусціць дыму; накуродымець.

  • Галавешкі накурэлі поўную хату дыму.

накусаць, ; зак.

  1. Пра насякомых: пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах.

    • Камары накусалі рукі.
  2. чаго. Адкусваючы шчыпцамі, нарабіць кавалкаў (разм.).

    • Н. свінцу.

|| незак. накусваць, .

накусіць, ; зак.

Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.

  • Н. яблык.

|| незак. накусваць, .

|| наз. накусванне, .

накухарыць, ; зак. (разм.).

Наварыць чаго-н., прыгатаваць у нейкай колькасці для яды.

  • Чаго ты там накухарыла?

накцюрн, , м.

Невялікі музычны пераважна фартэпіянны твор лірычнага характару.

|| прым. накцюрнавы, .

накшталт, прыназ.

Спалучэнне з прыназоўнікам “накшталт” выражае параўнальныя адносіны: указвае на прадмет, з’яву, прымету, да якіх падобны якія-н. прадметы, з’явы.

  • Нешта н. дрэва.