Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагойсацца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа пагойсаць; набегацца.

  • Н. за дзень.

нагор’е, , н.

Узвышаная мясцовасць, якая спалучае пласкагор’і, горныя хрыбты і даліны.

нагорны, .

  1. Горны, які знаходзіцца ў гарах.

    • Н. ручай.
  2. Гарысты, высокі.

    • Н. бераг ракі.

наготкі, , ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі.

|| прым. наготкавы, .

награбіць, ; зак.

Прысвоіць грабяжом многа чаго-н.

награвальнік, , м.

Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго-н.

  • Электрычны н.

награвальны, .

Які прызначаны, служыць для награвання.

  • Н. прыбор.

награшыць, ; зак. (разм.).

Нарабіць грахоў, грэшных учынкаў.

  • Нямала людзі награшылі.

нагрувашчанне, , н.

Бязладная куча, груда; вялікая колькасць чаго-н.

  • Н. старой мэблі.
  • Н. цытат.

нагрувашчваць, ; незак.

Тое, што і грувасціць.

|| наз. нагрувашчванне, .