Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аду́жаць, ; зак. (разм.).

Тое, што і асіліць.

  • А. ворага.
  • А. хваробу.

|| незак. адужваць, .

адужэ́лы, .

Які стаў дужэйшым; які паправіўся пасля хваробы.

адужэ́ць, ; зак. (разм.).

  1. Набрацца сілы, ачуняць пасля хваробы.

  2. перан. Пабагацець.

    • Змяніўся, адужэў калгас.

адукава́ны, .

Які мае адукацыю, рознабаковыя веды.

  • А. чалавек.

|| наз. адукаванасць, .

адукава́ць, ; зак.

Даць каму-н. адукацыю, навучыць, выхаваць.

  • А. дзяцей.

|| незак. адукоўваць, .

|| наз. адукоўванне, .

адукацы́йны, .

Які спрыяе адукацыі, мае дачыненне да адукацыі, асветы.

  • А. ўзровень.
  • Адукацыйная экскурсія.

  • Адукацыйны цэнз — узровень адукацыі, неабходны для якіх-н. правоў.

адука́цыя, , ж.

  1. Навучанне, асвета.

    • Права на адукацыю.
  2. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання.

    • Сярэдняя а.
    • Вышэйшая а.

аду́м, , м.

У выразе: сваім адумам — як самому ўяўляецца.

  • Ты ўсё сваім адумам робіш.

аду́мацца, ; зак.

  1. Падумаўшы, змяніць намеры, зразумеўшы іх памылковасць.
  • Адумаўся я і зрабіў інакш.
  1. Апамятацца, сабрацца з думкамі.

    • Адумаўся хлопчык і расказаў пра ўсё, што адбылося.

|| незак. адумвацца, .

адурне́лы, .

Тое, што і адурэлы.