Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

махры, ✂, м.

  1. Свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.

    • Хустка з махрамі.
  2. Пялёсткі ў махровых кветках.

  3. Тонкія адгалінаванні кораня расліны.

махрысты, ✂.

  1. З махрамі.

  2. Падобны на шматкі, касмылі па краях чаго-н.

|| наз. махрыстасць, ✂.

мац у знач. вык. (разм.).

Ужыв. паводле знач. дзеясл. мацаць.

  • М. у кішэнь, а кашалька як не было.

маца, ✂, ж.

Тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца, паводле яўрэйскага абраду, да Вялікадня.

мацавальшчык, ✂, м.

Горнарабочы, спецыяліст па крапяжу.

  • Шахцёр мацавальшчык.

мацаваць, ✂; незак.

  1. Трывала прымацоўваць.

  2. Рабіць моцным, узмацняць.

    • М. абарону краіны.
  3. Моцна прывязваць, замацоўваць.

    • М. трос.
  4. Правяраць моц яйка, куштаць (разм.).

    • М. яйка.

|| зак. памацаваць, ✂.

|| наз. мацаванне, ✂.

мацак, ✂, м. (разм.).

  1. Здаровы, моцны чалавек.

  2. Моцны тытунь, напітак і інш.

мацаць, ✂; незак.

  1. Датыкаючыся, распазнаваць што-н., упэўнівацца ў чым-н.

    • М. пульс.
  2. Шукаць вобмацкам.

    • М. ракаў.
  3. перан., каго-што.

    • Абшукваць промнем пражэктара.

|| наз. мацанне, ✂.

мацеркі, ✂ і мацяркі, ✂ (разм.).

Тое, што і маці.

мацёры, ✂.

  1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

    • М. воўк.
  2. перан. Вопытны.

    • М. шпіён.
  3. перан. Непапраўны, закаранелы.

    • М. бюракрат.

|| наз. мацёрасць, ✂.