Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

махлярства, ✂, н. (разм.).

Падман, ашуканства з карыслівай мэтай.

махнаты, ✂.

  1. Аброслы поўсцю, валасамі, касматы.

    • М. звер.
  2. Пра тканіны: з густым ворсам.

    • М. ручнік.
  3. перан. З густой ігліцай, з густымі галінамі.

    • Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махнатасць, ✂.

махнаціцца, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца махнатым, калмаціцца.

  • Сукно пачало м.

махнаціць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць махнатым, калмаціць.

махнуць, ✂; зак.

  1. гл. махаць.

  2. Кінуцца куды-н. (разм.).

    • М. цераз плот.
  3. Адправіцца, паехаць куды-н. (разм.).

    • М. на поўдзень.

◊

  • Махнуць рукой на каго-што (разм.) — перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

махорка, ✂, ж.

Тытунь ніжэйшага гатунку, а таксама расліна, з лісця і сцябла якой атрымліваюць гэты тытунь.

|| прым. махорачны, ✂.

махра, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і махорка.

махраваты, ✂.

З невялікімі махрамі.

|| наз. махраватасць, ✂.

махрасты, ✂.

Тое, што і махрысты.

|| наз. махрастасць, ✂.

махровы, ✂.

  1. Пра кветку: з вялікай колькасцю пялёсткаў.

    • М. мак.
  2. Пра тканіны, вырабы з тканіны з высокім ворсам.

    • М. халат.
  3. перан. Ярка выражаны з боку якой-н. адмоўнай якасці.

    • М. рэакцыянер.

|| наз. махровасць, ✂.