Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матор, ✂, м.

Рухавік (часцей унутранага згарання або электрычны).

  • Шум матораў.

|| прым. маторны, ✂.

  • Маторная лодка (з маторам).

маторка, ✂, ж. (разм.).

Маторная лодка.

маторны, ✂, (спец.).

Рухальны (пра псіхафізіялагічныя працэсы).

  • Маторная памяць.

|| наз. маторнасць, ✂.

матрац, ✂, м.

Мяккая тоўстая ватовая падсцілка або прадмет такога ж прызначэння з спружынавым каркасам.

|| прым. матрацны, ✂.

матрос, ✂, м.

Марак, які не адносіцца да каманднага саставу, радавы флоту.

|| прым. матроскі, ✂.

матроска, ✂, ж.

  1. Форменная блуза матроса з вялікім адкладным каўняром спецыяльнага крою, а таксама жаночая або дзіцячая блуза такога ж крою.

  2. Тое, што і бесказырка.

|| прым. матроскі, ✂.

  • М. танец.

матрошка, ✂, ж. (разм.).

Размаляваная драўляная лялька, што разнімаецца пасярэдзіне, у якую ўстаўляюцца такія ж лялькі меншага памеру.

матрыца, ✂, ж. (спец.).

  1. Люстраная копія друкарскай формы, якая служыць для адліўкі стэрэатыпаў.

    • Свінцовая, пластмасавая м.
  2. Табліца якіх-н. матэматычных элементаў, якая складаецца з радкоў і слупкоў.

  3. У некаторых інструментах: дэталь для апрацоўкі металу ціскам.

|| прым. матрычны, ✂.

  • М. прэс.
  • М. цэх.

матрыцаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) матрыцы (у 1 знач.).

  • М. набор.

|| зак. заматрыцаваць, ✂.

|| наз. матрыцаванне, ✂.

матрыярхат, ✂, м.

Перыяд у развіцці першабытнаабшчыннага ладу, на працягу якога жанчына адыгрывала кіруючую ролю ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

|| прым. матрыярхальны, ✂.