Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

масціты, .

Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне.

  • М. вучоны.

|| наз. масцітасць, .

масціцца, ; незак.

  1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца.

    • М. на возе.
  2. перан. Мець карыслівы намер, намервацца (разм.).

    • Ці не ў начальнікі ён мосціцца?

масціць, ; незак.

  1. Рабіць насціл з дошак, бярвення.

    • М. падлогу.
  2. Тое, што і брукаваць.

    • Брук м.
  3. Старанна ўкладваць, размяшчаць (разм.).

    • М. мэблю ў кузаў.

|| зак. вымасціць, , замасціць, і намасціць, .

|| наз. машчэнне, .

масць, , ж.

  1. Колер шэрсці ў жывёл.

    • Конь гнядой масці.
  2. Частка калоды ігральных карт, якая адрозніваецца колерам і формай ачкоў.

    • Званковая м.

  • Усіх масцей (неадабр.) — розных відаў, напрамкаў, поглядаў.

мат1, , м.

Пройгрыш у шахматнай гульні.

  • Спёрты м.

|| прым. матавы, .

  • Матавая пазіцыя.

мат2, , м. (разм.).

Брыдкая лаянка.

|| прым. мацерны, .

мата, , ж.

Пляцёнка з саломы, чароту, травы і пад., якую звычайна сцелюць на падлогу.

матава-...

Першая частка складаных слоў са знач. матавы, з матавым адценнем, напр. матава-белы, матава-блакітны, матава-малочны, матава-серабрысты.

матавіла, , н.

  1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

  2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата.

матавоз, , м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання невялікай магутнасці, прызначаны для дапаможных і манеўровых работ.

|| прым. матавозны, .