Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матавы, ✂.

  1. Без глянцу, без бляску.

    • М. колер твару.
  2. Паўпразрысты.

    • Матавае шкло.

|| наз. матавасць, ✂.

матадор, ✂, м.

Галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку; тарэадор.

маталка, ✂, ж.

Прыстасаванне для змотвання чаго-н.

матальшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

|| ж. матальшчыца, ✂.

|| прым. матальшчыцкі, ✂.

матарызаваць, ✂; зак. і незак.

Аснасціць (аснашчаць) маторамі, аўтатранспартам.

  • М. армію.

|| наз. матарызацыя, ✂.

матарыст, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае маторы.

|| ж. матарыстка, ✂.

|| прым. матарысцкі, ✂.

матацца, ✂; незак.

  1. Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы.

    • Вяроўка матаецца.
  2. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым-н. (разм.).

    • М. па раёне.

матацыкл, ✂, м.

Машына для перамяшчэння з двума або трыма коламі, з рухавіком унутранага згарання.

  • М. з каляскай.

|| прым. матацыклетны, ✂.

  • М. завод.

матацыкліст, ✂, м.

Яздок на матацыкле, спартсмен, які займаецца матацыклетным спортам.

|| ж. матацыклістка, ✂.

|| прым. матацыклісцкі, ✂.

матаць​1, ✂; незак.

  1. Віць, навіваць, накручваць.

    • М. ніткі.
  2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым-н.

    • М. галавой.
  3. Хутка ісці, бегчы куды-н.; паспешна выбірацца адкуль-н. (разм. груб.).

    • Матай адсюль!

|| зак. наматаць, ✂.

|| наз. намотка, ✂.

|| аднакр. матнуць, ✂.

|| наз. матанне, ✂.

|| прым. матальны, ✂.