Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мадэрн, ✂.

  1. Напрамак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага і імкнуўся да канструктыўнасці і цэласнасці форм.

  2. Тое, што і сучасная мода (разм.).

    • Пагоня за мадэрнам.
  3. нескл. Пра стыль дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве (разм.).

    • Мэбля м.
    • Танцы м.

мадэрнавы, ✂ і мадэрны, ✂.

Тое, што і мадэрн (у 3 знач.).

  • Мадэрнавыя танцы.

мадэрнізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Удасканаліць (-нальваць) што-н. у адпаведнасці з найвышэйшымі патрабаваннямі, густамі.

    • М. цэх.
    • М. абсталяванне.
  2. Надаць (-даваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага.

    • М. народную мелодыю.

|| наз. мадэрнізацыя, ✂.

мадэрнізм, ✂, м.

Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.

|| прым. мадэрнісцкі, ✂.

мадэрніст, ✂, м.

Паслядоўнік мадэрнізму.

|| ж. мадэрністка, ✂.

маёліка, ✂, ж.

  1. зб. Керамічныя вырабы, пакрытыя непразрыстай палівай.

    • Мастацкая м.
  2. Майстэрства вырабу такіх рэчаў.

    • Займацца маёлікай.

|| прым. маёлікавы, ✂.

маёмасць, ✂, ж.

Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.

  • Нерухомая м.
  • Асабістая м.
  • Калгасная м.

|| прым. маёмасны, ✂.

маёмны, ✂.

Заможны, багаты.

  • Маёмныя класы.

маёнтак, ✂, м.

Зямельнае ўладанне памешчыка.

  • Панскі м.

|| прым. маянтковы, ✂.

маёр, ✂, м.

Афіцэрскае званне або чын рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прым. маёрскі, ✂.