Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лямпа, ✂, ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

  • Настольная л.
  • Газавая л.
  • Паяльная л.
  • Шахцёрская л.

|| памянш. лямпачка, ✂.

|| прым. лямпавы, ✂.

лямчыць, ✂; незак.

Збіваць у лямец, рабіць лямцам.

  • Л. воўну.

|| зак. злямчыць, ✂.

|| звар. лямчыцца, ✂.

лянівец, ✂, м.

Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна, якая жыве на дрэвах і вельмі марудна рухаецца.

лянівы, ✂.

  1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

    • Л. хлопец.
  2. Вялы, павольны.

    • Лянівая паходка.

|| наз. лянівасць, ✂.

лянок, ✂, м.

Рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. лянковы, ✂.

лянота, ✂, ж.

  1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што-н.

    • Навалілася л.
  2. Не хочацца, няма ахвоты.

    • Л. думаць.

ляп, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляпнуць.

  • Падбег ды л. па спіне.

ляпа, ✂, ж.

  1. Тое, што і пашча.

    • Л. воўка.
  2. перан. Цёмнае паглыбленне ў чым-н.

    • Пхаць снапы ў ляпу малатарні.

ляпаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

    • Л. малатком.
  2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

    • Л. па плячы.
  3. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

    • Л. гліну ў шчыліны.
  4. перан. Гаварыць што-н. неабдумана, нетактоўна.

    • Ляпае абы што.

|| зак. паляпаць, ✂.

|| аднакр. ляпнуць, ✂.

|| наз. ляпанне, ✂.

ляпіс, ✂, м.

Азотнакіслае серабро ў выглядзе крышталічнага парашку, што выкарыстоўваецца ў медыцыне як процізапаленчы сродак, для прыпякання.

|| прым. ляпісны, ✂.