Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куртызанка, , ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, якая знаходзілася на паслугах у арыстакратычным асяроддзі.

курціна, , ж.

  1. Града для кветак, клумба (уст.).

  2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

  3. Даўней: частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

|| прым. курцінны, .

курч, , м.

Сутаргавае сцягванне мышцаў цела.

курчыцца, ; незак.

  1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, сцюжы і пад.).

    • К. ад болю.
  2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

    • Бяроста курчылася на агні.

курчыць, ; незак.

  1. каго (што), звычайна безас. Балюча зводзіць мышцы цела.

    • Яго ўсяго курчыла.
  2. Падгінаць.

    • К. пальцы на назе.

курыва, , н. (разм.).

Табака і наогул тое, што можна курыць.

  • Трэба купіць к.

курылка, , ж. (разм.).

Тое, што і курыльня.

курыльня, , ж.

Пакой для курэння.

курыраваць, ; незак. (кніжн.).

Ажыццяўляць нагляд і дапамогу.

  • К. працу.
  • К. студэнтаў.

курыца, , ж.

  1. Дамашняя птушка атрада курыных, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.

    • Класціся спаць з курамі (вельмі рана).
  2. Самка дамашніх курэй, а таксама некаторых іншых курыных.

    • К. з куранятамі.
    • Курам на смех (пра што-н. вельмі недарэчнае).
    • Куры засмяюць каго-н. (пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае).
    • Куры не клююць (вельмі многа, звычайна пра грошы).
    • Мокрая к. (пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага бесхарактарнага чалавека).

|| памянш. курачка, .

|| прым. курыны, .

Курыная слепата —

  1. тое, што і кураслеп;
  2. хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.