Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кулямёт, ✂, м.

Аўтаматычная скарастрэльная зброя для стральбы кулямі.

  • Ручны к.
  • Станковы к.

|| прым. кулямётны, ✂.

кулямётчык, ✂, м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, ✂.

куляцца, ✂; незак.

Пераварочвацца цераз галаву, перакульвацца.

|| аднакр. кульнуцца, ✂.

|| наз. кулянне, ✂.

куляць, ✂; незак.

Валіць набок; пераварочваць, перакульваць.

◊

  • Куляць чарку (разм.) — выпіваць.

|| аднакр. кульнуць, ✂.

|| наз. кулянне, ✂.

кум, ✂, м.

Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснай маці.

|| памянш. кумок, ✂.

кума, ✂, ж.

Хросная маці ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснага бацькі.

|| памянш. кумка, ✂.

кумаўство, ✂, н. (разм.).

  1. Сяброўскія адносіны паміж кумамі.

  2. перан. Паблажлівасць у службовых справах сябрам або сваякам на шкоду агульнай справе.

|| прым. кумаўскі, ✂.

кумач, ✂, м.

Баваўняная тканіна ярка-чырвонага колеру.

|| прым. кумачовы, ✂ і кумачны, ✂.

кумекаць, ✂; незак. (разм.).

Разумець, цяміць, кеміць.

кумір, ✂, м.

  1. Статуя язычніцкага бажаства.

  2. перан. Прадмет асаблівага захаплення і пакланення (высок. і іран.).