Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кубанка​2, ✂, ж. (разм.).

Сорт пшаніцы.

кубатура, ✂, ж.

  1. У матэматыцы: вылічэнне аб’ёму цела.

  2. Аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках.

    • К. глядзельнай залы.

|| прым. кубатурны, ✂.

кубел, ✂, м.

Дзежка з вушкамі і векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

|| памянш. кубелец, ✂.

|| прым. кубелечны, ✂.

|| прым. кубельны, ✂.

кубік, ✂, м.

  1. Невялікі прадмет у форме куба.

    • Дзіцячыя кубікі (гульня).
  2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.

    • Два кубікі донарскай крыві.

кубінцы, ✂, м.

Насельніцтва Кубы.

|| ж. кубінка, ✂.

|| прым. кубінскі, ✂.

кубічны, ✂.

  1. Які мае адносіны да адзінак вымярэння аб’ёму.

    • Кубічныя метры.
  2. Які мае форму куба​1 (у 2 знач.).

    • К. будынак.

кубрык, ✂, м.

Жылое памяшканне для каманды на караблі.

кувалда, ✂, ж.

Цяжкі кавальскі молат.

кугакаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Плакаць (пра грудное дзіця).

  2. Крычаць (пра саву).

|| наз. кугаканне, ✂.

кугуар, ✂, м.

Тое, што і пума.