Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэсці, ✂, н. (разм.).

Тое, што і трэфы.

крэцін, ✂, м.

  1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

  2. Разумова абмежаваны, тупы чалавек лаянк.).

|| ж. крэцінка, ✂.

|| прым. крэцінскі, ✂.

крэцінізм, ✂, м.

  1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы.

  2. перан. Тупасць, разумовая абмежаванасць.

|| прым. крэцінічны, ✂.

крэчат, ✂, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных.

|| прым. крэчатавы, ✂ і крэчатаў, ✂.

крэшчэнда, прысл.

У музыцы: мацней, з паступовым нарастаннем сілы гучання.

ксенафобія, ✂, ж. (спец.).

  1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

  2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.

ксенон, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў моцных асвятляльных прыборах.

|| прым. ксенонавы, ✂.

  • Ксенонавая трубка.

ксераграфія, ✂, ж. (спец.).

Адзін са спосабаў электраграфавання — атрыманне копій розных адлюстраванняў (дакументаў, тэкстаў).

|| прым. ксераграфічны, ✂.

ксеракс, ✂, м.

  1. Тое, што і ксераграфія (спец.).

  2. Устройства для ксераграфічнага электраграфавання.

  3. Адлюстраванне, атрыманае пры дапамозе такога ўстройства, ксераграфічная копія (ксеракопія) (разм.).

|| прым. ксераксны, ✂.

ксераформ, ✂, м.

Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення.

|| прым. ксераформны, ✂.