Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каля, прыназ.

  1. Ужыв. для абазначэння асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што-н., размяшчаецца хто-, што-н.

    • Дрэва расце к. акна.
    • Турысты паселі к. вогнішча.
  2. Ужыв. пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне.

    • К. кветак вельмі многа працы.
  3. Ужыв. пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго-н., пры ўказанні на пэўную пару, да якой падышоў ці падыходзіць час.

    • Хаце к. сарака гадоў.
    • У мяшку к. двух пудоў мукі.
    • Цягнік прыбывае к. 16 гадзін.

каля..., прыстаўка.

Утварае:

  1. назоўнікі і прыметнікі са знач. знаходжання побач, поблізу, напр. калякветнік, каляплоддзе, каляплоднік, калявосевы, калявушны, калязоркавы, калямесячны, каляпланетны;

  2. прыметнікі са знач. які не да канца, не поўнасцю належыць да чаго-н., які толькі знешне адносіцца да чаго-н., напр. калялітаратурны, калянавуковы, калятэатральны;

  3. прыметнікі са знач. прыблізнасці па часе, напр. каляпаўдзённы.

калявушны, .

Які знаходзіцца каля вуха.

  • Калявушная залоза.

каляда, , ж.

Даўнейшы абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду і падарункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне і песні.

|| прым. калядны, .

калядаваць, ; незак.

Хадзіць па дварах у калядныя вечары, віншаваць гаспадароў, спяваючы калядныя песні.

|| наз. калядаванне, .

каляднік, , м.

Той, хто калядуе, ходзіць па калядзе.

  • У акно пастукалі каляднікі.

калядніца, , ж.

Калядная пара, калядная ноч.

каляды, і коляды,

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання.

|| прым. калядны, .

  • Калядныя маразы.

калязямны, , (спец.).

Які знаходзіцца каля Зямлі, акружае Зямлю.

  • Калязямная атмасфера.

каляіна, , ж.

  1. Паглыблены след на дарозе ад колаў або санных палазоў.

  2. перан. Пра звычайны ход якіх-н. спраў, жыцця.

    • Выбіцца з каляіны.