Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інтэграваць, ✂; зак. і незак.

  1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) часткі чаго-н. у адно цэлае (спец.).

  2. У матэматыцы: знайсці (знаходзіць) інтэграл дадзенай функцыі.

|| наз. інтэграванне, ✂.

інтэграл, ✂, м.

У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца ў выніку дзеяння, адваротнага дыферэнцыраванню.

|| прым. інтэгральны, ✂.

  • Інтэгральнае вылічэнне.

інтэлект, ✂, м.

Розум (у 1 знач.), здольнасць чалавека мысліць і разважаць.

  • Высокі і.

|| прым. інтэлектуальны, ✂.

інтэлектуал, ✂, м.

Інтэлектуальны чалавек.

|| ж. інтэлектуалка, ✂.

інтэлектуальны, ✂.

  1. гл. інтэлект.

  2. Разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

    • Інтэлектуальныя здольнасці.

|| наз. інтэлектуальнасць, ✂.

інтэлігент, ✂, м.

Асоба, якая належыць да інтэлігенцыі; інтэлігентны чалавек.

|| ж. інтэлігентка, ✂.

|| прым. інтэлігенцкі, ✂.

інтэлігентны, ✂.

  1. Які належыць да інтэлігенцыі, а таксама чалавек, які валодае вялікай унутранай культурай.

    • Інтэлігентныя паводзіны.
  2. Уласцівы інтэлігенту.

    • І. выгляд.

|| наз. інтэлігентнасць, ✂.

інтэлігенцыя, ✂, ж., зб.

Грамадскі слой адукаваных людзей, якія прафесійна займаюцца разумовай творчай працай, развіццём і распаўсюджваннем культуры.

  • Народная і.
  • Сельская і.

інтэндант, ✂, м.

Ваеннаслужачы, які займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.

|| прым. інтэнданцкі, ✂.

інтэнданцтва, ✂, н.

Ваенная арганізацыя, якая займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.

|| прым. інтэнданцкі, ✂.