Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зефір​1, ✂, м.

У старажытных грэкаў: заходні вецер; у паэзіі: цёплы лёгкі вецер.

|| прым. зефірны, ✂.

зефір​2, ✂, м.

Род пасцілы.

|| прым. зефірны, ✂.

зефір​3, ✂, м.

Тонкая баваўняная тканіна.

|| прым. зефіравы, ✂.

  • Зефіравая сарочка.

з’ехацца, ✂; зак.

  1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.

    • З. на ростанях.
  2. Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).

    • На вяселле з’ехалася ўся радня.

|| незак. з’язджацца, ✂.

|| наз. з’езд, ✂.

з’ехаць, ✂; зак.

  1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

    • З. з гары на санках.
  2. Едучы, павярнуць у бок.

    • З. з дарогі.
  3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

    • З. з кватэры.
  4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

    • Шапка з’ехала на патыліцу.
    • У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

◊

  • З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджаць, ✂.

зёлкі, ✂, ж.

Лекавыя травы.

  • Збіраць з.

зжаваць, ✂; зак.

  1. Пажаваўшы, з’есці.

  2. Сапсаваць жаваннем.

    • Цяля зжавала кашулю.

|| незак. зжоўваць, ✂.

зжаліцца, ✂; зак.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

  • З. над небаракам.

зжаўцелы, ✂.

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

  • Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжахнуцца, ✂; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.