Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засмаглы, ✂.

Сухі, высахлы, перасохлы.

  • Засмаглыя губы.

засмагнуць, ✂; зак.

  1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці.

    • Зеляніна паркаў засмагла без дажджу.
  2. Перасохнуць (пра губы, рот).

    • У роце засмагла.

засмактаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць смактаць.

засмаліць, ✂; зак.

Заліўшы смалой, зрабіць непранікальным.

  • З. човен.

|| незак. засмольваць, ✂.

засмеціцца, ✂; зак.

Забрудзіцца ад смецця.

  • Двор засмеціўся.

|| незак. засмечвацца, ✂.

засмеціць, ✂; зак.

  1. Забрудзіць смеццем.

    • З. падлогу.
  2. перан. Запоўніць чым-н. непатрэбным, шкодным.

    • З. мову грубымі словамі.

|| незак. засмечваць, ✂.

засмужаны, ✂.

Зацягнуты смугой.

  • Засмужаныя далі.

|| наз. засмужанасць, ✂.

засмужыць, ✂; зак.

Зацягнуць смугой.

засмуродзіць, ✂; зак. (разм.).

Напоўніць смуродам.

  • З. усю хату дзёгцем.

засмуткаваць, ✂; зак.

Пачаць смуткаваць.

  • З. у адзіноце.