Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засечка, , ж.

Тое, што і зарубка (у 1 знач.).

засеяць, ; зак.

  1. Заняць пад пасеў які-н. участак зямлі.

    • З. поле ячменем.
  2. перан. Пакрыць мноствам каго-; чаго-н.

    • Неба засеяна зоркамі.

|| незак. засяваць, .

засівераць, ; зак.

Пацямнець, зашурпаціцца ад ветру.

  • Рукі засівералі.

засівіць, ; зак. (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

  • З. крупнік.

засілле, , н.

Моцны ўплыў каго-, чаго-н., які падаўляе чыю-н. ініцыятыву, свабоду, шкодзіць нармальнаму ходу жыцця, спраў.

  • З. мяшчанскіх настрояў.

засінець, ; зак.

Пачаць сінець.

  • У жыце засінелі васількі.

засініць, ; зак.

  1. Пафарбаваць у сіні колер.

    • З. азёры на контурнай карце.
  2. Залішне падсініць.

    • З. бялізну.

|| незак. засіньваць, .

заскавытаць, ; зак. (разм.).

Пачаць скавытаць.

  • Сабака заскавытаў.

заскарузлы, .

Тое, што і закарузлы.

|| наз. заскарузласць, .

заскарузнуць, ; зак.

Тое, што і закарузнуць.