Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vagabond1 [ˈvægəbɒnd] n. dated, derog. бадзя́га, валацу́га

vagabond2 [ˈvægəbɒnd] adj. dated, derog. бадзя́жны;

vagabond Gipsies качавы́я цыганы́;

va gabond thoughts блука́ючыя ду́мкі

vagaries [ˈveɪgəriz] n. pl. fml капры́зы, дзіва́цтвы;

vagaries of the English weather капры́зы англі́йскага надво́р’я

vagina [vəˈdʒaɪnə] n. anat. по́хва

vagrancy [ˈveɪgrənsi] n. law бадзя́жніцтва, валацу́жніцтва;

He was arrested for vagrancy. Яго арыштавалі за бадзяжніцтва.

vagrant1 [ˈveɪgrənt] n. fml or law бадзя́га, валацу́га

vagrant2 [ˈveɪgrənt] adj. fml or law бадзя́жны, вандро́ўны;

vagrant musicians вандро́ўныя музы́кі;

vagrant boys беспрыту́льнікі;

lead a vagrant life ве́сці бадзя́жнае жыццё, вандра́ваць

vague [veɪg] adj.

1. няя́сны; невыра́зны, неакрэ́слены, цьмя́ны;

a vague term недакла́дны тэ́рмін

2. нерашу́чы, няўпэ́ўнены;

be vague in/about one’s plans быць няўпэ́ўненым у сваі́х пла́нах

3. рассе́яны, няўва́жлівы; адсу́тны (позірк)

vaguely [ˈveɪgli] adv.

1. невыра́зна; цьмя́на; прыблі́зна;

There was something vaguely familiar about him. У ім было нешта няўлоўна знаёмае.

2. рассе́яна, няўва́жліва