Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

quibble1 [ˈkwɪbl] n. прыдзі́рка; заўва́га;

I have just one quibble – there is a spelling mistake here. У мяне адна заўвага – тут ёсць арфаграфічная памылка.

quibble2 [ˈkwɪbl] v. вышу́кваць недахо́пы; прыдзіра́цца, чапля́цца;

quibble about/over smth. прыдзіра́цца да чаго́-н.

quibbling [ˈkwɪblɪŋ] adj. прыдзі́рлівы

quiche [ki:ʃ] n. піро́г з заварны́м крэ́мам і ро́знай начы́нкай

quick1 [kwɪk] adj.

1. ху́ткі, шпа́ркі;

a quick journey кароткатэрміно́вая пае́здка;

be quick спяша́цца;

at a quick pace у ху́ткім тэ́мпе, ху́тка;

a quick fix скараспе́лае рашэ́нне;

a quick pulse ча́сты пульс

2. ке́млівы; знахо́длівы; дасці́пны;

a quick child ке́млівае дзіця́

have a quick temper мець запа́льчывы хара́ктар, круты́ но́раў

quick2 [kwɪk] adv. ху́тка, шпа́рка;

Come back quick – something terrible has happened. Хутчэй вяртайся – здарылася нешта страшнае.

as quick as a flash з ху́ткасцю мала́нкі, імгне́нна;

quick off the mark адра́зу, у ху́ткім ча́се пасля́ таго́, неўзаба́ве

quicken1 [ˈkwɪkən] v. fml

1. ажыўля́ць, абнаўля́ць; паскара́ць

2. выкліка́ць, абуджа́ць;

quicken smb.’s imagination абудзі́ць чыю́-н. фанта́зію;

quicken smb.’s interest in smth. выкліка́ць у каго́-н. ціка́васць да чаго́-н.;

quickening [ˈkwɪkənɪŋ] n.

1. ажыўле́нне, абнаўле́нне прыро́ды

2. паскарэ́нне

quickie [ˈkwɪki] n. infml

1. наспе́х вы́пушчаная праду́кцыя; халту́ра (пра кнігу, фільм і да т.п.)

2. зро́бленае ў спе́шцы;

a quickie divorce паспе́шлівы разво́д

quicklime [ˈkwɪklaɪm] n. няга́шаная ва́пна