Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hype1 [haɪp] n. infml (неадабральна) бессаро́мная рэкла́ма, пуска́нне тума́ну ў во́чы; ашука́нства;

She became a victim of the hype – the medicine didn’t do her any good. Яна стала ахвярай рэкламы – лекі не дапамаглі ёй.

hype2 [haɪp] v. infml (up) (неадабральна) крыклі́ва рэкламава́ць; нахва́льваць, узно́сіць;

This movie has been much hyped, but it isn’t that good. Гэты фільм многа рэкламуюць, але ён таго не варты.

hyper [ˈhaɪpə] adj. infml нерво́ва ўзбу́джаны, усхвалява́ны, заве́дзены

hyperactive [ˌhaɪpərˈæktɪv] adj. звышакты́ўны

hyperbole [haɪˈpɜ:bəli] n.

1. ling. гіпе́рбала

2. перабо́льшанне

hypermarket [ˈhaɪpəˌmɑ:kɪt] n. гіперма́ркет, буйны́ ўніверса́м, гандлёвы ко́мплекс, гандлёвы цэнтр

hypersonic [ˌhaɪpəˈsɒnɪk] adj. phys. гіпергукавы́; звышгукавы́;

hypersonic velocity звышгукава́я ху́ткасць

hypertension [ˌhaɪpəˈtenʃn] n. med. гіпертані́я; павы́шаны крывяны́ ціск, гіпертэ́нзія

hypertrophy [haɪˈpɜ:trəfi] n. med. гіпертрафі́я

hyphen [ˈhaɪfn] n.

1. дэфі́с, злучо́к

2. знак перано́су з аднаго́ радка́ на другі́