goo [gu:] n. infml
1. што-н. кле́йкае, лі́пкае
2. сентымента́льнасць
good1 [gʊd] n.
1. дабро́; кары́сць;
good and evil дабро́ і зло;
I’m doing this for your good. Я раблю гэта дзеля вашай карысці;
What’s the good of…?/What good is…? Якая карысць ад…?/Які сэнс у…?;
2. the good pl. дабрадзе́і, паважа́ныя лю́дзі
♦
all to the good тым лепш;
be no good ма́рна;
do (smb.) good прыне́сці кары́сць, дапамагчы́ каму́-н.;
The doctor says a few days of rest will do you good. Доктар кажа, што вам будзе карысна адпачыць некалькі дзён;
for good назаўсёды;
He’s gone for good. Ён паехаў назаўсёды.
good2 [gʊd] adj. (better, best)
1. до́бры (у розных знач.);
a good book до́брая кні́жка;
He’s a good husband. Ён добры муж.
2. кары́сны;
Meat is not good for you. Вам шкодна есці мяса.
3. здаро́вы;
be in good health быць здаро́вым
4. прыда́тны, го́дны;
This ticket is good for one month. Гэты білет годны на адзін месяц.
5. прые́мны;
It’s good to see you. Прыемна вас бачыць.
6. сма́чны (пра ежу)
7. спра́ўны, у до́брым ста́не (пра розныя рэчы)
♦
a good deal шмат;
a good few не́калькі;
be good at smth./doing smth. до́бра, спры́тна, уві́шна, спрактыкава́на рабі́ць што-н.;
as good as gold (пра дзяцей) зо́латца;
in good faith fml шчы́ра;
in good time за́гадзя; зара́ней;
good luck! жада́ю по́спеху!
goodbye1 [ˌgʊdˈbaɪ] n. : say goodbye to smb. развіта́цца з кім-н.
goodbye2 [ˌgʊdˈbaɪ] interj. да пабачэ́ння!; быва́й!; быва́йце!
goodish [ˈgʊdɪʃ] adj. BrE, infml
1. даво́лі вялі́кі, даво́лі мно́га;
a goodish distance даво́лі далёка;
a goodish number даво́лі шмат
2. даво́лі до́бры, няке́пскі
goodness [ˈgʊdnəs] n.
1. дабрыня́; дабрадзе́йнасць
2. пажыўны́я/кашто́ўныя я́касці;
All the goodness has been boiled out of the vegetables. З гародніны выварыліся ўсе каштоўныя рэчывы.
♦
my goodness!/goodness me! infml (перадае здзіўленне або злосць) бо́жухна!/бо́жа мой!;
for goodness sake infml бо́гам прашу́;
goodness only knows infml адзі́н бог ве́дае;
thank goodness дзя́куй бо́гу
goods [gʊdz] n. pl.
1. тава́р(ы);
consumer goods спажыве́цкія тава́ры
2. рухо́мая маёмасць
3. груз;
a goods train тава́рны цягні́к
goodwill [ˌgʊdˈwɪl] n.
1. до́брая во́ля, добразычлі́васць
2. comm. кошт нематэрыя́льных элеме́нтаў прадпрые́мства, фі́рмы (такіх, як рэпутацыя, дзелавыя сувязі, кліентура)