Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

drone1 [drəʊn] n.

1. гудзе́нне (пчалы, матора і да т.п.)

2. тру́цень (таксама перан.)

drone2 [drəʊn] v. гудзе́ць, гусці́

drone on [ˌdrəʊnˈɒn] phr. v. бубні́ць

droop [dru:p] v.

1. вя́нуць, ні́кнуць (пра кветкі, расліны і да т.п.)

2. апуска́ць;

droop one’s head паве́сіць галаву́

3. па́даць ду́хам, журы́цца;

His spirits drooped. Ён зажурыўся.

drop1 [drɒp] n.

1. кро́пля

2. pl. drops med. кро́плі, ка́плі

3. зніжэ́нне (цэн, тэмпературы і да т.п.)

a drop in the ocean кро́пля/ка́пля ў мо́ры;

at the drop of a hat за́раз, ве́льмі ху́тка, адра́зу

drop2 [drɒp] v.

1. ка́паць

2. па́даць

3. кі́даць; выпуска́ць (з рук); кіда́ць (пісьмо ў скрынку);

drop anchor кі́нуць я́кар

4. зніжа́цца, спада́ць (пра цэны, тэмпературу, вецер і г.д.);

drop one’s voice паніжа́ць го́лас

5. : drop one’s eyes fml апуска́ць во́чы;

drop a stitch спуска́ць во́чка (у вязанні)

drop dead рапто́ўна паме́рці

drop in [ˌdrɒpˈɪn] phr. v. захо́дзіць, наве́двацца

drop off [ˌdrɒpˈɒf] phr. v.

1. змянша́цца

2. BrE, infml задрама́ць

dropper [ˈdrɒpə] n. піпе́тка

droppings [ˈdrɒpɪŋz] n. pl. памёт (жывёл і птушак)

dross [drɒs] n. шлак

drought [draʊt] n. за́суха, сухме́нь, суш

drove1 [drəʊv] n. гурт; гру́па; ста́так;

in droves гру́памі