Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dash1 [dæʃ] n.

1. рыво́к, кідо́к;

He made a dash for the door. Ён кінуўся да дзвярэй.

2. ling. праця́жнік

3. драбо́к, дро́бка (солі, цукру і да т.п.);

Add salt, pepper, and a dash of lemon juice. Дабаўце солі, перцу і крышачку лімоннага соку.

dash2 [dæʃ] v.

1. імча́цца, кіда́цца;

She dashed into the shop. Яна ўляцела ў краму.

2. кіда́ць, шпурля́ць

dash off [ˌdæʃˈɒf] phr. v. чыркану́ць, чы́ркнуць (запіску)

dashboard [ˈdæʃbɔ:d] n. панэ́ль (у машыне для прыбораў)

dashing [ˈdæʃɪŋ] adj.

1. імклі́вы, імпэ́тны

2. хва́цкі, зухава́ты

3. эфе́ктны