Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

huddle2 [ˈhʌdl] v.

1. (up) збіра́цца, збіва́цца ў ку́чу, то́ўпіцца;

The children huddled together under the trees. Дзеці стоўпіліся пад дрэвамі;

The sheep huddled up. Авечкі збіліся ў кучу.

2. ску́рчвацца; сціска́цца;

The child huddled under a blanket. Дзіця скурчылася пад коўдрай.

hue [hju:] n.

1. lit. or tech. ко́лер; адце́нне; тон; калары́т

2. fml адце́нне, разнаві́днасць по́глядаў або́ ве́раванняў;

politicians of various hues палі́тыкі ўсі́х масце́й

a hue and cry мо́цны паліты́чны пратэ́ст;

A new tax has raised a hue and cry among the public. Новы падатак выклікаў моцны пратэст у народа.

huff1 [hʌf] n. прыпа́дак раздражне́ння, вы́бух гне́ву

in a huff infml у дрэ́нным настро́і, сярдзі́ты, раздражнёны; пакры́ўджаны

huff2 [hʌf] v. гавары́ць незадаво́леным, раздражнёным то́нам

huff and puff infml

1) сапці́, ця́жка ды́хаць ад сто́мы;

She huffed and puffed to keep up with the rest. Яна цяжка дыхала, даганяючы астатніх.

2) раздражня́цца, гне́вацца; кры́ўдзіцца, злава́цца;

After huffing and puffing a little, she agreed with his decision. Яна пакрыўдавала нядоўга і згадзілася з яго рашэннем.

hug1 [hʌg] n. мо́цныя абды́мкі;

give a hug абня́ць

hug2 [hʌg] v.

1. мо́цна абдыма́ць/абдыма́цца;

She was hugging her doll tightly. Яна моцна прытуліла ляльку да грудзей;

They hugged each other. Яны абняліся.

2. трыма́цца (чаго-н.);

hug the coast трыма́цца бліжэ́й да бе́рага

3. гла́дка абляга́ць (фігуру, цела і да т.п.);

She was wearing a figure-hugging dress. На ёй была сукенка, якая гладка аблягала фігуру.

huge [hju:dʒ] adj. вялі́зны, веліза́рны

hugely [ˈhju:dʒli] adv. ве́льмі, выклю́чна;

hugely successful які́ мае вялі́кі по́спех;

hugely pleased стра́шна задаво́лены

huh [hʌ] interj.

1. хм! гм! (выражае здзіўленне, неадабрэнне і да т.п.) Huh! Is that all you’ve done? Хм, гэта ўсё, што ты зрабіў?

2. га? што?;

Let’s go out, huh? Давай выйдзем, га?

hulk [hʌlk] n.

1. ко́рпус старо́га карабля́

2. цяльпу́к, «мядзве́дзь», вялі́кі няўклю́дны чалаве́к

3. грама́дзіна; гмах