Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

invite [ɪnˈvaɪt] v. (to, for)

1. запраша́ць;

invite to a party запраша́ць на вечары́нку;

invite for interview запрасі́ць для інтэрв’ю́

2. fml прапано́ўваць; прасі́ць;

I invited him to reconsider. Я прапанаваў яму перагледзець рашэнне;

We were invited to choose. Нам быў пакінуты выбар.

3. прыця́гваць;

Her clothes invited attention. Яе адзенне прыцягвала ўвагу.

inviting [ɪnˈvaɪtɪŋ] adj. прыва́бны;

an inviting prospect прына́дная/спаку́слівая перспекты́ва

invoice [ˈɪnvɔɪs] n. econ. факту́ра; накладна́я; раху́нак

invoke [ɪnˈvəʊk] v. fml

1. закліка́ць;

invoke the law закліка́ць да выкана́ння зако́ну

2. прасі́ць

3. малі́ць;

invoke God’s blessing малі́ць Бо́га аб блаславе́нні

involuntary [ɪnˈvɒləntri] adj.

1. вы́мушаны, неахво́тны

2. выпадко́вы

3. ненаўмы́сны

4. міжво́льны; мімаво́льны

involve [ɪnˈvɒlv] v.

1. (in/with) уця́гваць, далуча́ць;

I don’t want to get involved in this business. Я не хачу ўблытвацца ў гэту справу;

He became involved with an actress. Ён звязаўся з актрысай;

This will not involve you in any expense. Гэта не ўвядзе вас у расходы.

2. цягну́ць за сабо́й, мець вы́нікам; выкліка́ць; быць звя́заным (з чым-н.);

It would involve my living in London. Мне прыйшлося б жыць у Лондане;

I want to know what is involved. Я хачу ведаць, з чым гэта звязана.

involved [ɪnˈvɒlvd] adj. склада́ны, заблы́таны;

an involved sentence/plot заблы́таны сказ/сюжэ́т

involvement [ɪnˈvɒlmənt] n. (in/with) заме́шанасць; удзе́л

inward1 [ˈɪnwəd] adj. уну́траны;

inward traffic тра́нспарт, які́ ідзе да цэ́нтра

inward(s)2 [ˈɪnwəd(z)] adv. уну́тр;

The door opens inwards. Дзверы адчыняюцца ўнутр.