Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fraternity [frəˈtɜ:nəti] n.

1. бра́цтва

2. гру́па людзе́й, аб’ядна́ных агу́льнай прафе́сіяй або́ інтарэ́самі

fraud [frɔ:d] n.

1. падма́н, ашука́нства, махля́рства

2. ашука́нец; ашука́нка; махля́р; махля́рка

fraudulent [ˈfrɔ:djələnt] adj. падма́нны; падма́нлівы, зма́нлівы

fraught [frɔ:t] adj. (with) по́ўны; бага́ты на (што-н. непрыемнае);

be fraught with danger таі́ць у сабе́ небяспе́ку

fray [freɪ] v.

1. абтрапа́цца, вы́насіцца; раскалма́ціцца;

frayed cuffs абтрапа́ныя манжэ́ты;

a frayed carpet вы́нашаны дыва́н

2. вымо́тваць (нервы)

freak [fri:k] n.

1. вы́радак, пачва́ра;

a freak of nature памы́лка прыро́ды

2. цуд, незвыча́йная/нечака́ная з’я́ва

3. infml дзіва́к

4. infml фана́т

freckle [ˈfrekl] n.

1. вясну́шка

2. pl. freckles рабаці́нне

free1 [fri:] adj.

1. свабо́дны, во́льны;

free time во́льны час;

a free translation во́льны перакла́д;

free speech свабо́да сло́ва;

set free вызваля́ць

2. бяспла́тны, дармавы́, дармо́вы;

free of duty бяспо́шлінны;

Admission is free. Уваход бясплатны.

3. (from/of) пазба́ўлены (чаго-н. непажаданага);

free from care пазба́ўлены турбо́т, бестурбо́тны, бесклапо́тны

4. (with) шчо́дры;

She is free with her money. Яна шчодрая на грошы.

free and easy раскава́ны (у паводзінах), бесцырымо́нны;

have/give a free hand мець/даць по́ўную свабо́ду дзе́янняў

free2 [fri:] v. вызваля́ць;

He was freed from prison. Яго выпусцілі з турмы.

free3 [fri:] adv. (таксама free of charge) бяспла́тна, дарма́