Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rise2 [raɪz] v.(rose, risen)

1. расці́, павыша́цца, павялі́чвацца; падыма́цца;

The wind is rising. Вецер узнімаецца;

The prices are rising. Цэны растуць.

2. падыма́цца, узніма́цца;

Smoke was rising from the chimney. З коміна падымаўся дым.

3. fml устава́ць на но́гі;

He rose to his feet. Ён устаў на ногі.

4. усхо́дзіць, узыхо́дзіць (пра сонца, месяц, зоркі);

The sun rose. Сонца ўзышло.

5. (from) уваскраса́ць, ажыўля́ць; адраджа́цца;

This city rose from the ruins. Горад падняўся з руін;

On the third day Jesus rose from the dead. На трэці дзень Ісус уваскрос з мёртвых;

Christ is risen! Хрыстос уваскрос!

6. fml паўстава́ць;

The peasants rose in revolt. Сяляне паўсталі.

rise above [ˌraɪzəˈbʌv] phr. v. узвыша́цца (над чым-н.); быць вышэ́й;

rise above prejudices быць вышэ́й забабо́наў, пры́мхаў

rise to [ˌraɪzˈtə] phr. v. быць у ста́не спра́віцца (з чым-н.);

rise to the challenge прыня́ць вы́клік

risen [ˈrɪzn] p.p.rise2

risible [ˈrɪzəbl] adj. fml сме́шны, смяхо́тны;

It was a risible suggestion. Гэта была смешная прапанова.

rising [ˈraɪzɪŋ] n.

1. паўста́нне, бунт

2. пад’ём

3. усхо́д, узыхо́д;

the rising of the sun узыхо́д со́нца

risk1 [rɪsk] n.

1. ры́зыка;

Let’s try, it’s not much of a risk. Паспрабуй, рызыка невялікая.

2. небяспе́ка, пагро́за;

a risk to national security пагро́за нацыяна́льнай бяспе́цы

3. аб’е́кт ры́зыкі (пра чалавека або бізнес);

a poor risk ненадзе́йны кліе́нт;

a good risk кліе́нт, на яко́га мо́жна разлі́чваць

at risk (from/of smth.) пад пагро́зай (чаго́-н.);

at one’s (own) risk на свой страх і ры́зыку;

take a risk/take risks рызыкава́ць

risk2 [rɪsk] v.

1. рызыкава́ць;

When people start smoking, they are risking their health. Калі людзі пачынаюць курыць, яны рызыкуюць сваім здароўем.

2. адва́жвацца, асме́львацца;

I can’t risk a failure. Я не магу пайсці на яўны правал.

risky [ˈrɪski] adj. рызыко́ўны, небяспе́чны;

a risky business рызыко́ўны бі́знес

rissole [ˈrɪsəʊl] n. BrE се́чаная катле́та; фрыкадэ́лька

rite [raɪt] n. абра́д, рытуа́л;

funeral rites пахава́льныя абра́ды

ritual1 [ˈrɪtʃuəl] n.

1. рытуа́л

2. звы́чай; цырымо́нія, асаблі́ва традыцы́йная