Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

click2 [klɪk] v.

1. шчо́ўкаць, пстры́каць;

click one’s heels шчо́ўкаць/ля́скаць абца́самі;

click one’s tongue прыцмо́кваць языко́м;

The door clicked shut. Дзверы зашчоўкнуліся.

2. infml дайсці́, дапя́ць, стаць зразуме́лым, клёку дайсці́

3. (with) infml карыста́цца по́спехам

4. comput. шчо́ўкаць мы́шкай

client [ˈklaɪənt] n.

1. кліе́нт

2. пастая́нны пакупні́к; пакупні́ца; зака́зчык; зака́зчыца

clientele [ˌkli:ənˈtel] n. кліенту́ра

cliff [klɪf] n. уцёс, скала́, стро́ма;

the white cliffs of Dover бе́лыя ска́лы Ду́ўра

climate [ˈklaɪmət] n. клі́мат;

mild/healthy/scorching/dry/humid/wet/temperate climate мя́ккі/здаро́вы/спяко́тны/сухі́/вільго́тны/сыры́/уме́раны клі́мат

2. атмасфе́ра, настро́й, настро́й ду́мак

climatic [klaɪˈmætɪk] adj. кліматы́чны;

the climatic conditions кліматы́чныя ўмо́вы

climax [ˈklaɪmæks] n.

1. апаге́й, найвышэ́йшы пункт, кульмінацы́йны мо́мант, кульміна́цыя

2. арга́зм

climb [klaɪm] v.

1. кара́скацца, кара́бкацца; узбіра́цца, узла́зіць; узніма́цца, уздыма́цца; падыма́цца, падніма́цца;

climb a rope узбіра́цца па кана́це;

climb a tree узле́зці на дрэ́ва

2. ві́цца (аб раслінах)

3. набіра́ць вышыню́

climb down [ˌklaɪmˈdaʊn] phr. v.

1. зла́зіць (з дрэва)

2. infml саступа́ць, уступа́ць, прызнава́ць свае́ памы́лкі

climber [ˈklaɪmə] n.

1. альпіні́ст; альпіні́стка

2. паво́йная раслі́на

3. славалю́б, кар’еры́ст

climbing [ˈklaɪmɪŋ] n. узыхо́джанне на гару́; альпіні́зм