Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

intrinsic [ɪnˈtrɪnsɪk] adj. (to) уласці́вы;

intrinsic value сапра́ўдная кашто́ўнасць

introduce [ˌɪntrəˈdju:s] v.

1. уво́дзіць; пачына́ць;

The new law was introduced in 2001. Новы закон быў уведзены ў 2001;

He introduced his speech with a quotation. Ён пачаў сваю прамову з цытаты.

2. знаёміць; прадстаўля́ць May I introduce Mr Smith to you? Дазвольце прадставіць вам містара Сміта;

Please, introduce me to… Калі ласка, пазнаёмце мяне з…

introduction [ˌɪntrəˈdʌkʃn] n.

1. увядзе́нне

2. (to) уво́дзіны, усту́п, прадмо́ва

3. прадстаўле́нне; знаёмства;

a letter of introduction рэкамендацы́йны ліст

introductory [ˌɪntrəˈdʌktəri] adj. уво́дны, усту́пны

introspection [ˌɪntrəˈspekʃn] n. psychol. інтраспе́кцыя; самаана́ліз

introspective [ˌɪntrəˈspektɪv] adj. psychol. інтраспекты́ўны

introvert [ˈɪntrəvɜ:t] n. інтраве́рт; чалаве́к, засяро́джаны на самі́м сабе́

introverted [ˌɪntrəˈvɜ:tɪd] adj. засяро́джаны на самі́м сабе́; замкнёны

intrude [ɪnˈtru:d] v. (into/on/upon)

1. урыва́цца

2. уме́швацца;

I hope I am not intruding. Спадзяюся, я вам не замінаю.

intruder [ɪnˈtru:də] n.

1. паруша́льнік (межаў); рабаўні́к, грабе́жнік

2. (на)даку́члівы чалаве́к, назо́ла