Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

glossy1 [ˈglɒsi] n. BrE, infml часо́піс на гля́нцавай папе́ры з мно́ствам каляро́вых ілюстра́цый

glossy2 [ˈglɒsi] adj. бліску́чы і гла́дкі;

glossy paper гля́нцавая папе́ра;

She had glossy black hair. У яе былі бліскучыя чорныя валасы.

glottal [ˈglɒtl] adj. ling. гарта́нны

glottis [ˈglɒtɪs] n. anat. галасава́я шчы́ліна

glove [glʌv] n. пальча́тка;

He pulled his gloves on. Ён нацягнуў пальчаткі.

fit like a glove быць у са́мы раз/якра́з/як па ме́рцы;

handle with kid gloves даліка́тна абыхо́дзіцца

glow1 [gləʊ] n.

1. святло́; напа́л; во́дбліск

2. румя́нец; чы́рвань

3. (of) усхвалява́насць; запа́л

glow2 [gləʊ] v.

1. напа́львацца; выпраме́ньваць гарачыню́ або́ святло́; блішча́ць

2. (with) чырване́ць (пра твар, цела)

glower [ˈglaʊə] v. (at) сярдзі́та пазіра́ць

glowing [ˈgləʊɪŋ] adj. хвале́бны;

a glowing review хвале́бная рэцэ́нзія

glow-worm [ˈgləʊwɜ:m] n. zool. святля́к, светлячо́к