Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

intercept [ˌɪntəˈsept] v.

1. перахо́пліваць;

intercept a letter перахапі́ць ліст

2. перапыня́ць (падачу святла, вады і да т.п.)

3. падслу́хваць, падслухо́ўваць (тэлефонную размову)

interception [ˌɪntəˈsepʃn] n.

1. перахо́п, перахо́пліванне

2. падслухо́ўванне, падслу́хванне

interchange1 [ˈɪntətʃeɪndʒ] n.

1. абме́н;

interchange of ideas абме́н ду́мкамі

2. перастано́ўка; заме́на; чаргава́нне

3. tech. (тра́нспартны) раз’е́зд

interchange2 [ˌɪntəˈtʃeɪndʒ] v.

1. абме́ньвацца;

interchange ideas абме́ньвацца ду́мкамі

2. перастаўля́ць;

interchange the front and rear tyres of a car перастаўля́ць пярэ́днія і за́днія шы́ны машы́ны

interchangeable [ˌɪntəˈtʃeɪndʒəbl] adj. узаемазамяня́льны

intercity [ˌɪntəˈsɪti] adj. міжгарадскі́ (пра транспарт)

intercom [ˈɪntəkɒm] n. перагаво́рнае прыстасава́нне; селе́ктар

interconnect [ˌɪntəkəˈnekt] v. злуча́цца;

interconnecting rooms суме́жныя пако́і

interconnected [ˌɪntəkəˈnektɪd] adj. узаемазвя́заны

interconnection [ˌɪntəkəˈnekʃn] n. узаемасу́вязь