Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

neighbouring [ˈneɪbərɪŋ] adj. сусе́дні, суме́жны

neighbourly [ˈneɪbəli] adj. добрасусе́дскі; добразычлі́вы, прыве́тлівы

neither1 [ˈnaɪðə, ˈni:ðə] adj., pron. нія́кі; ні адзі́н, ні другі́;

neither of them ніхто́ з іх;

Will you have tea or coffee? – Neither, thanks. Ты вып’еш чаю або кавы? – Ні таго, ні другога, дзякуй.

neither2 [ˈnaɪðə, ˈni:ðə] adv. такса́ма не;

I can’t swim. – Neither can I. Я не ўмею плаваць. – Я таксама (не ўмею);

neither…nor ні…ні;

Neither my wife nor I were there. Ні я, ні жонка не былі там.

nemesis [ˈneməsɪs] n.

1. Nemesis myth. Немезі́да (багіня адплаты)

2. fml ка́ра, пакара́нне, адпла́та, непазбе́жная распла́та

neolithic [ˌni:əˈlɪθɪk] adj. неаліты́чны;

the Neolithic Age эпо́ха неалі́ту, неалі́т

neologism [niˈɒlədʒɪzəm] n. ling. неалагі́зм

neon1 [ˈni:ɒn] n. chem. нео́н

neon2 [ˈni:ɒn] adj. нео́навы;

neon lighting нео́навае асвятле́нне;

a neon sign нео́навая рэкла́ма; нео́навая вы́веска

nephew [ˈnefju:] n. пляме́ннік