Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

heartily [ˈhɑ:tɪli] adv.

1. сардэ́чна, шчы́ра; прыя́зна

2. ве́льмі мо́цна;

I am heartily sick of it. Мне гэта смяротна надакучыла.

3. стара́нна, з энтузія́змам;

eat heartily е́сці з апеты́там;

laugh heartily смяя́цца ад душы́

heartland [ˈhɑ:tlænd] n. (таксама heartlands) цэнтра́льная або́ са́мая ва́жная ча́стка краі́ны, кра́ю і да т.п.

heartless [ˈhɑ:tləs] adj. бессардэ́чны, бязду́шны; бязлі́тасны, жо́рсткі

heartstrings [ˈhɑ:tstrɪŋz] n. pl. найглыбе́йшыя пачу́цці; сардэ́чныя стру́ны

hearty [ˈhɑ:ti] adj.

1. шчы́ры, сардэ́чны;

a hearty welcome гасці́нны прыём

2. вялі́кі, бага́ты;

have a hearty breakfast сы́тна/до́бра пасне́даць

heart-rending [ˈhɑ:trendɪŋ] adj. ве́льмі су́мны;

a heart-rending book ве́льмі су́мная кні́га

heart-to-heart [ˌhɑ:ttəˈhɑ:t] adj. інты́мны, сардэ́чны, шчы́ры;

a heart-to-heart talk задушэ́ўная размо́ва

heart attack [ˈhɑ:təˌtæk] n. сардэ́чны пры́ступ

heart failure [ˈhɑ:tˌfeɪljə] n. пара́ліч сэ́рца, спыне́нне сэ́рца; сардэ́чная недастатко́васць або́ сла́басць

heart murmur [ˈhɑ:tˌmɜ:mə] n. med. сардэ́чны шум, шум у сэ́рцы