Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fender [ˈfendə] n.

1. камі́нная рашо́тка

2. засцерага́льная рашо́тка/прыла́да

fennel [ˈfenl] n. bot. фе́нхель, сало́дкі кроп

ferment [ˈfɜ:ment] n.

1. непако́й, хвалява́нне (у грамадстве)

2. dated ферме́нт; заква́ска

fern [fɜ:n] n. па́параць, па́паратнік;

a fern flower па́параць-кве́тка

ferocious [fəˈrəʊʃəs] adj. лю́ты, раз’ю́шаны, раз’я́траны, жо́рсткі

ferocity [fəˈrɒsəti] n. лю́тасць, раз’ю́шанасць, раз’я́транасць, жо́рсткасць

ferret [ˈferɪt] n. zool. тхор, шашо́к

ferrous [ˈferəs] adj. chem. жале́зісты;

ferrous metals чо́рныя мета́лы

ferry1 [ˈferi] n.

1. паро́м

2. перапра́ва, пераво́з

ferry2 [ˈferi] v. пераво́зіць, перапраўля́ць на паро́ме