Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

valor [ˈvælə] AmE = valour

valour [ˈvælə] n. fml до́блесць, му́жнасць

valuable [ˈvæljuəbl] adj.

1. дарагі́, кашто́ўны;

a valuable diamond дарагі́ дыяме́нт

2. кашто́ўны, цэ́нны;

valuable advice кары́сная пара́да;

a valuable discovery ва́жнае адкрыццё

valuables [ˈvæljuəblz] n pl. кашто́ўнасці

valuation [ˌvæljuˈeɪʃn] n. ацэ́нка; ацэ́ньванне, вызначэ́нне кашто́ўнасці;

an assessed valuation ацэ́начная ва́ртасць;

a customs valuation мы́тная ацэ́нка;

make/set/draw up a valuation of smth. ацэ́ньваць што-н.

take a person at his own valuation ста́віцца да каго́-н. некрыты́чна, ве́рыць каму́-н. на сло́ва

value1 [ˈvælju:] n.

1. ва́ртасць, кошт, цана́;

market value ры́начная, курсава́я ва́ртасць;

drop/fall/go down in value тра́ціць ва́ртасць

2. кашто́ўнасць, ва́жнасць;

set/put/place a high value on smth. цані́ць што-н. высо́ка; надава́ць вялі́кае значэ́нне чаму́-н.;

know the value of time цані́ць свой час;

be of great value мець вялі́кую кашто́ўнасць; быць ве́льмі кашто́ўным

3. pl. values кашто́ўнасці (маральныя, мастацкія і да т.п.);

a sense of values мара́льныя крытэ́рыі;

human values агульна чалаве́чыя кашто́ўнасці

4. math. велічыня́

5. mus. праця́гласць но́ты, рытмі́чная ва́ртасць

6. ling. сэнс, значэ́нне

7. валёр (жывапіс)

value2 [ˈvælju:] v.

1. цані́ць, даражы́ць, шанава́ць;

value truth above all цані́ць пра́ўду даражэ́й за ўсё

2. (at) ацэ́ньваць, дава́ць ацэ́нку (у грашовым выражэнні)

valueless [ˈvælju:ləs] adj. fml няцэ́нны; нява́рты; непатрэ́бны, бескары́сны

valuer [ˈvælju:ə] n. ацэ́ншчык; экспе́рт

value added tax [ˌvælju:ˈædɪdˌtæks] n. пада́так на прыба́вачную ва́ртасць