Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

immunodeficiency [ɪˌmju:nəʊdɪˈfɪʃnsi] n. імунадэфіцы́т

immunology [ˌɪmjuˈnɒlədʒi] n. імунало́гія

imp [ɪmp] n.

1. чарцяня́, чарцянё; нячы́сцік

2. сваво́льнік, гарэ́знік, гарэ́за

impact [ˈɪmpækt] n.

1. уда́р; сутыкне́нне;

on impact пры сутыкне́нні

2. (on) (моцнае) уздзе́янне, уплы́ў (на каго-н., што-н.);

have an impact on мець/ака́зваць уздзе́янне на, уздзе́йнічаць

impair [ɪmˈpeə] v. fml псава́ць; пашко́джваць; падрыва́ць;

impaired hearing пашко́джаны слых

impale [ɪmˈpeɪl] v. (on)

1. прако́лваць, пратыка́ць, праціна́ць

2. hist. садзі́ць на кол

impart [ɪmˈpɑ:t] v. fml (to)

1. надава́ць (якую-н. якасць), надзяля́ць

2. дзялі́цца (думкамі, навінамі і да т.п.);

I have nothing of interest to impart to you. Я не магу паведаміць вам нічога цікавага.

impartial [ɪmˈpɑ:ʃl] adj. бесстаро́нні, непрадузя́ты

impassable [ɪmˈpɑ:səbl] adj. непрахо́дны, непрае́зджы, непрае́зны

impasse [ˈæmpɑ:s] n. тупі́к