differential2 [ˌdɪfəˈrenʃl] adj.
1. дыферэнцы́раваны
2. math. дыферэнцыя́льны
differentiate [ˌdɪfəˈrenʃieɪt] v. (among/between) адро́зніваць, распазнава́ць, дыферэнцы́раваць
differently [ˈdɪfrəntli] adv. па-і́ншаму; іна́чай, іна́кш
difficult [ˈdɪfɪkəlt] adj. ця́жкі;
a difficult child цяжкавыхо́ўнае дзіця́;
He is difficult to please. Яму цяжка дагадзіць.
difficulty [ˈdɪfɪkəlti] n. ця́жкасць;
Don’t make difficulties. Не стварайце цяжкасцей;
We ran into difficulties. Мы сутыкнуліся з цяжкасцямі;
He is in financial difficulties. Ён мае матэрыяльныя цяжкасці.
diffidence [ˈdɪfɪdəns] n. сарамлі́васць, нясме́ласць;
overcome diffidence пераадо́лець нясме́ласць
diffident [ˈdɪfɪdənt] adj. (about) сарамлі́вы, нясме́лы;
He is diffident about his success. Пра свой поспех ён гаворыць вельмі стрымана.
diffuse1 [dɪˈfju:s] adj.
1. рассе́яны (пра святло)
2. расплы́ўчаты, расплы́вісты (пра адказ, прамову і да т.п.)
diffuse2 [dɪˈfju:z] v.
1. рассе́йваць; рассе́йвацца (пра святло, энергію і да т.п.)
2. распаўсю́джваць; распаўсю́джвацца (пра веды, вучэнне і да т.п.)
dig [dɪg] (dug) v.
1. капа́ць, рыць;
Тhey dug a hole. Яны выкапалі яму;
dig potatoes капа́ць бу́льбу;
dig for gold шука́ць зо́лата
2. адко́пваць, вышу́кваць (перан.);
You will have to dig for the information. Вам трэба будзе пакапацца, каб знайсці патрэбную інфармацыю.
3. шту́рхаць;
He dug me in the ribs. Ён штурхнуў мяне ў бок;
He dug his fork into the pie. Ён уваткнуў відэлец у пірог.
dig out [ˌdɪgˈaʊt] phr. v. выко́пваць, раско́пваць (таксама перан.);
It is hard to dig out the truth. Цяжка дакапацца да ісціны.
dig up [ˌdɪgˈʌp] phr. v. адко́пваць, уско́пваць, раско́пваць;
Тhey dug up the land. Яны ўскапалі зямлю;
Father dug up an old coin in the garden. Бацька выкапаў старую манету ў садзе.