Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

clay [kleɪ] n. глі́на

clayey [ˈkleɪi] adj. глі́ністы

clean1 [kli:n] adj.

1. чы́сты; аха́йны;

clean habits аха́йнасць;

clean hands чы́стыя ру́кі;

keep oneself clean быць аха́йным;

keep one’s house clean трыма́ць дом у чысціні́/чыстаце́

2. све́жы, які́ не быў у карыста́нні;

clean clothes све́жая во́пратка;

a clean page чы́стая старо́нка

3. дабрачы́нны, дабрадзе́йны, цнатлі́вы, цно́тны;

lead a clean life жыць дабрачы́нна

4. сумле́нны, праўдзі́вы;

a clean fight сумле́нная барацьба́

5. прысто́йны;

clean jokes прысто́йныя жа́рты

clean2 [kli:n] v.

1. чы́сціць;

clean boots/nails/teeth чы́сціць чараві́кі/пазно́гці/зу́бы

2. прыбіра́ць;

clean a floorы́)мыць падло́гу;

clean a room прыбіра́ць пако́й;

have one’s clothes cleaned аддава́ць во́пратку ў чы́стку

clean3 [kli:n] adv. infml

1. зусі́м, ца́лкам, по́ўнасцю;

I clean forgot about it. Я зусім забыўся на гэта.

2. про́ста, пра́ма;

The bullet went clean through the arm. Куля прайшла прама праз руку.

cleaner [ˈkli:nə] n.

1. чысці́льшчык; чысці́льшчыца; прыбіра́льшчык; прыбіра́льшчыца; мы́йшчык; мы́йшчыца

2. прыстасава́нне або́ сро́дак для чы́сткі

cleaner’s [ˈkli:nəz] n. хімчы́стка

cleaning [ˈkli:nɪŋ] n. чы́стка, чы́шчанне;

do the cleaning чы́сціць

cleanliness [ˈklenlinəs] n. чысціня́, чыстата́, аха́йнасць

cleanly [ˈkli:nli] adv. чы́ста; дабрачы́нна, дабрадзе́йна;

live cleanly жыць дабрачы́нна/дабрадзе́йна