Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

cuddly [ˈkʌdli]adj. infml прыва́бны, прыцяга́льны, чаро́ўны

cue1 [kju:] n.

1. theatre рэ́пліка

2. намёк

give smb. a cue намякну́ць/падказа́ць каму́-н., што рабі́ць або́ гавары́ць;

take one’s cue from smb. зразуме́ць чый-н. намёк

cue2 [kju:] n. кій (більярдны)

cuff1 [kʌf] n.

1. манжэ́т(а) (рукава)

2. AmE манжэ́та (калошы штаноў)

3. pl. cuffs infml (скар. ад handcuffs) нару́чнікі

off the cuff без падрыхто́ўкі, экспро́мтам

cuff2 [kʌf] n. лёгкі ўда́р (рукой па твары, галаве), апляву́ха, по́ўха

cuff3 [kʌf] v. даць апляву́ху, апляву́шыць, даць по́ўху

cuisine [kwɪˈzi:n] n. ку́хня;

Italian cuisine італья́нская ку́хня

culminate [ˈkʌlmɪneɪt] v. fml (in/with) дасяга́ць найвышэ́йшага пу́нкта; прыво́дзіць (у сваім развіцці) да, завярша́цца;

culminate in total victory/bankruptcy завяршы́цца по́ўнай перамо́гай/банкру́цтвам

culmination [ˌkʌlmɪˈneɪʃn] n. fml кульміна́цыя, найвышэ́йшы мо́мант/перы́яд (у развіцці чаго-н.)

culpable [ˈkʌlpəbl] adj. fml вінава́ты; які́ заслуго́ўвае пакара́ння;

culpable negligence злачы́нная нядба́йнасць;

hold smb. culpable лічы́ць каго́-н. вінава́тым