Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

quality1 [ˈkwɒləti] n.

1. я́касць, гату́нак; уласці́васць;

adequate quality дабрая́каснасць;

low/high quality ні́зкая/высо́кая я́касць;

premium/prime quality вышэ́йшая я́касць

2. я́касць, уласці́васць, адзна́ка, характэ́рная асаблі́васць, прыме́та;

You need special qualities to work as a nurse. Каб працаваць медыцынскай сястрой, вам патрэбна мець пэўныя асабістыя якасці.

quality2 [ˈkwɒləti] adj. высакая́касны, высо́кай я́касці

quality assurance [ˈkwɒlətiəˌʃʊərəns] n. забеспячэ́нне я́касці (прадукцыі)

quality control [ˈkwɒlətikənˌtrəʊl] n. кантро́ль, праве́рка я́касці; кірава́нне я́касцю

quality label [ˈkwɒlətiˌleɪbl] n. знак я́касці

qualm [kwɑ:m, kwɔ:m] n. (about)

1. сумне́нне, няўпэ́ўненасць; хіста́нне;

He had no qualms about working in a foreign country. Ён без роздуму згадзіўся працаваць за мяжой.

2. неспако́й, трыво́га;

feel some qualms about the future адчува́ць страх пе́рад бу́дучыняй

quandary [ˈkwɒndəri] n. ця́жкае стано́вішча, дыле́ма; ця́жкасць; збянтэ́жанасць, неўразуме́нне;

be in a quandary быць у ця́жкім стано́вішчы; не ве́даць, як дзе́йнічаць

quanta [ˈkwɒntə] pl.quantum

quantifier [ˈkwɒntɪfaɪə] n. ling. квантыфіка́тар

quantify [ˈkwɒntɪfaɪ] v. вызнача́ць ко́лькасць; выяўля́ць ко́лькасць; падава́ць у ко́лькаснай фо́рме