Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

idealism [aɪˈdi:əlɪzəm] n. ідэалі́зм

idealist [aɪˈdi:əlɪst] n. ідэалі́ст; ідэалі́стка

idealistic [aɪˌdiəˈlɪstɪk] adj. ідэалісты́чны

idealization, BrE -isation [aɪˌdi:əlaɪˈzeɪʃn] n. ідэаліза́цыя

idealize, BrE -ise [aɪˈdi:əlaɪz] v. ідэалізава́ць

ideally [aɪˈdi:əli] adv. ідэа́льна

identical [aɪˈdentɪkl] adj.

1. той са́мы, то́есны

2. (to/with) адно́лькавы, ідэнты́чны;

identical twins адная́йцавыя блізня́ты;

a row of identical houses шэ́раг адно́лькавых дамо́ў

identifiable [aɪˌdentɪˈfaɪəbl] adj. які́ можна ідэнтыфікава́ць/апазна́ць

identification [aɪˌdentɪfɪˈkeɪʃn] n.

1. апазна́нне, ідэнтыфіка́цыя (злачынцы, трупа);

identification parade працэду́ра апазна́ння падазро́нага (сведкам ці пацярпелым)

2. пасве́дчанне (асобы);

His only means of identification was his passport. Адзіным пасведчаннем яго асобы быў пашпарт.

3. атаяса́мліванне

identify [aɪˈdentɪfaɪ] v.

1. апазнава́ць, распазнава́ць

2. атаяса́мліваць; салідарызава́цца (з чым-н.);

identify with smb. спачува́ць каму́-н.