Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

guinea pig [ˈgɪniˌpɪg] n.

1. zool. марска́я сві́нка

2. паддо́следны (пра чалавека або жывёліну)

guise [gaɪz] n. вы́гляд, ма́ска;

in/under the guise of пад вы́глядам, пад ма́скай

guitar [gɪˈtɑ:] n. гіта́ра

guitarist [gɪˈtɑ:rɪst] n. гітары́ст

gulch [gʌltʃ] n. AmE ву́зкая глыбо́кая цясні́на (асабліва на захадзе ЗША)

gulf [gʌlf] n.

1. (марскі) залі́ў;

the Gulf of Mexico Мексіка́нскі залі́ў

2. the Gulf Персі́дскі залі́ў;

the Gulf States краі́ны на ўзбярэ́жжы Персі́дскага залі́ва

3. про́рва, бе́здань (таксама перан.);

the gulf between rich and poor бе́здань памі́ж бага́тымі і бе́днымі

gull [gʌl] n.

1. zool. ча́йка

2. ду́рань; дурні́ца

gullet [ˈgʌlɪt] n. physiol. страваво́д

gullibility [ˌgʌləˈbɪləti] n. легкаве́рнасць, даве́рлівасць

gullible [ˈgʌləbl] adj. легкаве́рны, даве́рлівы