didn’t [ˈdɪdnt] скар. ад did not
die1 [daɪ] n.
1. штамп
2. косць (для гульні)
♦
the die is саst вы́бар зро́блены; рашэ́нне прыня́та
die2 [daɪ] v.
1. паміра́ць; кана́ць; гі́нуць; здыха́ць (пра жывёлу);
die a natural death паме́рці сваёй сме́рцю;
He died in an accident. Ён загінуў у аварыі;
He died of/from cancer. Ён памёр ад раку.
2. infml ве́льмі хаце́ць;
I’m dying to see him. Я страшэнна хачу яго бачыць;
We nearly died of laughing. Мы ледзь не памерлі са смеху.
die away [ˌdaɪəˈweɪ] phr. v. заміра́ць, заціха́ць (пра гукі, буру); заглуха́ць (пра пачуцці)
die down [ˌdaɪˈdaʊn] phr. v. га́снуць, загаса́ць (пра агонь); уціха́ць, сціха́ць (пра шум)
die out [ˌdaɪˈaʊt] phr. v.
1. выміра́ць
2. адміра́ць (пра ідэі, сацыяльныя з’явы і да т.п.)
diesel [ˈdi:zl] n.
1. таксама a diesel engine ды́зель
2. таксама diesel fuel/oil ды́зельнае па́ліва
diet1 [ˈdaɪət] n.
1. яда́, стол
2. дые́та;
She is on a diet. Яна на дыеце;
go on a diet се́сці на дые́ту;
keep to a diet трыма́цца дые́ты
diet2 [ˈdaɪət] v. быць на дые́це; трыма́цца дые́ты
differ [ˈdɪfə] v.
1. адро́знівацца, ро́зніцца;
We differ in our tastes. У нас розныя густы.
2. разыхо́дзіцца ў по́глядах, мець ро́зныя ду́мкі;
I beg to differ. fml Я дазволю сабе не згадзіцца;
We agreed to differ. Мы вырашылі спыніць непатрэбную спрэчку.
difference [ˈdɪfrəns] n.
1. адро́зненне, ро́зніца;
There are many differences between the two languages. Паміж гэтымі дзвюма мовамі існуе шмат разыходжанняў;
That makes all the difference. У гэтым уся розніца;
What difference does it make? Якая розніца?;
It makes no difference to me. Мне гэта ўсё адно/роўна.
2. рознагало́ссе; сва́рка;
a difference of opinion спрэ́чка; ро́зныя пу́нкты гле́джання
different [ˈdɪfrənt] adj.
1. ро́зны, і́ншы;
of different kinds ро́знага ро́ду;
different from непадо́бны да;
That is quite (a) different (matter). Гэта зусім іншая справа;
She wears a different hat every day. Яна кожны дзень надзявае новы капялюш;
He became a different person. Ён стаў зусім іншым чалавекам;
Everyone gave him a different answer. Усе адказалі яму па-рознаму.
2. разнаста́йны
♦
a different kettle of fish infml ≅ зусі́м і́ншая спра́ва/размо́ва
differential1 [ˌdɪfəˈrenʃl] n.
1. дыферэнцы́раваная апла́та пра́цы
2. math. дыферэнцыя́л