Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

right1 [raɪt] n.

1. пра́ва; прывіле́я;

We have a constitutional right to defend ourselves. Мы маем канстытуцыйнае права абараняць сябе.

2. пра́вільнасць, правата́; справядлі́васць

3. pl. rights а́ўтарскае пра́ва

4. the right, the Right пра́выя

5. пра́вы бок;

to the right напра́ва;

on the right спра́ва

bang to rights BrE/ dead to rights AmE, infml вы́крыты, вы́яўлены (у здзяйсненні злачынства);

put/set smth. to rights прыво́дзіць што-н. у нале́жны стан

right2 [raɪt] adj.

1. пра́вільны, справядлі́вы

2. нале́жны; пра́вільны; зру́чны; дакла́дны;

the right size патрэ́бны паме́р;

The diagram is not right. Дыяграма няправільная;

Is that the right time? Гэта дакладны час?

3. здаро́вы; у до́брым ста́не

4. пра́вы;

a right hand пра́вая рука́;

make a right turn зрабі́ць паваро́т напра́ва;

on my right hand спра́ва ад мяне́

in one’s right mind пры сваі́м ро́зуме і цвёрдай па́мяці;

(as) right as rain infml ≅ зусі́м здаро́вы

right3 [raɪt] v.

1. выпраўля́ць; аднаўля́ць справядлі́васць;

right the oppressed абараня́ць правы́ прыгне́чаных;

That is a fault that will right itself. Гэта выправіцца само сабой.

2. выпро́стваць; выраўно́ўваць

right4 [raɪt] adv.

1. дакла́дна, якра́з;

She was standing right in the middle of the crowd. Яна стаяла ў самай сярэдзіне натоўпу.

2. пра́вільна;

guess right здагада́цца

3. справядлі́ва;

it serves you right так табе́ і трэ́ба

4. напра́ва;

turn right павярну́ць напра́ва

right and left усю́ды, скрозь; ва ўсе бакі́; з усі́х бако́ў;

right away/off адра́зу; неадкла́дна;

I’ll find the address for you right away. Я неадкладна знайду вам адрас;

right now цяпе́р; адра́зу, за́раз жа;

right off the bat infml з ме́сца ў кар’е́р, адра́зу

righteous [ˈraɪtʃəs] adj. fml

1. пра́ведны

2. справядлі́вы, апра́ўданы;

righteous anger пра́ведны гнеў

righteousness [ˈraɪtʃəsnəs] n. fml пра́веднасць; справядлі́васць

rightful [ˈraɪtfəl] adj. fml. зако́нны, праваме́рны;

rightful authority зако́нная ўла́да

rightist [ˈraɪtɪst] n., adj. пра́вы, палі́тык пра́вых по́глядаў

rightly [ˈraɪtli] adv.

1. пра́вільна;

We were rightly informed. Мы атрымалі правільную інфармацыю.

2. справядлі́ва

right-angled [ˈraɪtˌæŋgld] adj. прамавуго́льны