Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Quaker [ˈkweɪkə] n. relig. ква́кер

Quakerish [ˈkweɪkərɪʃ] adj. hist. ква́керскі

quaking [ˈkweɪkɪŋ] adj. дрыжа́чы

quaky [ˈkweɪki] adj. хі́сткі, няўпэ́ўнены, няўсто́йлівы

qualification [ˌkwɒlɪfɪˈkeɪʃn] n.

1. кваліфіка́цыя; падрыхтава́насць, прыго́днасць (да чаго-н.); во́пыт рабо́ты;

Eva has excellent academic qualifications, but no work experience. Eва мае добрую акадэмічную падрыхтоўку, але не мае вопыту работы.

2. дыпло́м; атэста́т; пасве́дчанне; ступе́нь;

a medical qualification медыцы́нскі дыпло́м

qualified [ˈkwɒlɪfaɪd] adj.

1. кваліфікава́ны, кампетэ́нтны, дасве́дчаны; які́ мае дыпло́м, атэста́т;

a fully qualified doctor кампетэ́нтны ўрач;

a qualified engineer высокакваліфікава́ны інжыне́р

2. (for) прыго́дны (для чаго-н.);

qualified for a post прыго́дны для паса́ды

3. абмежава́ны, зро́блены з агаво́ркай;

take a word in a qualified sense ужыць сло́ва ў ву́зкім сэ́нсе

qualifier [ˈkwɒlɪfaɪə] n. ling. вызнача́льнік; спецыфіка́тар

qualify [ˈkwɒlɪfaɪ] v.

1. рыхтава́ць (каго-н.) да яко́й-н. мэ́ты; рабі́ць адпаве́дным, падрыхто́ўваць; кваліфікава́ць;

qualify oneself for a post/job рыхтава́цца да яко́й-н. паса́ды/пра́цы

2. стаць спецыялі́стам у яко́й-н. галіне́

3. атры́мліваць дыпло́м, атэста́т, пасве́дчанне;

He qualified in London to teach English. Ён атрымаў дыплом выкладчыка англійскай мовы ў Лондане.

4. быць кампетэ́нтным;

I am not qualified to judge. Не мне судзіць.

5. ling. азнача́ць

qualifying [ˈkwɒlɪfaɪɪŋ] adj. sport кваліфікацы́йны, адбо́рачны;

a qualifying match адбо́рачны матч;

the qualifying rounds адбо́рачныя спабо́рніцтвы; папярэ́днія выступле́нні

qualitative [ˈkwɒlɪtətɪv] adj.

1. я́касны;

quali tative analysis я́касны ана́ліз;

a qualitative adjective ling. я́касны прыме́тнік

2. аўтарытэ́тны;

a qualitative judgement аўтарытэ́тная ду́мка