Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dither [ˈdɪðə] v. (over) вага́цца, быць няўпэ́ўненым

ditto [ˈdɪtəʊ] n., adv. то́е са́мае; такса́ма

ditty [ˈdɪti] n. (каро́ткая) пе́сенька

divan [dɪˈvæn] n. BrE тахта́

dive1 [daɪv] n. ныро́к, скачо́к (у ваду);

make a dive нырну́ць, даць нырца́ (таксама перан.)

dive2 [daɪv] v. ныра́ць; зніка́ць (таксама перан.);

Тhe animal dived into its hole. Звярок шмыгнуў у нару;

He dived into his pocket. Ён сунуў руку ў кішэнь.

diver [ˈdaɪvə] n. нырэ́ц; вадала́з

diverge [daɪˈvɜ:dʒ] v. fml разыхо́дзіцца ў ро́зныя бакі́;

Opinions diverge greatly on this issue. Думкі па гэтай праблеме зусім розныя.

divergence [daɪˈvɜ:dʒəns] n. дыверге́нцыя; разыхо́джанне

diverse [daɪˈvɜ:s] adj. ро́зны; разнаста́йны; своеасаблі́вы, адме́тны