Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

burp1 [bɜ:p] n. infml рыга́нне; адры́жка

burp2 [bɜ:p] v. infml рыга́ць

burr1 [bɜ:] n. ling. заднеязы́чнае вымаўле́нне гу́ка [r] (на поўначы Англіі)

burr2 [bɜ:] n. astron. арэо́л (месяца або зоркі)

burrow1 [ˈbʌrəʊ] n. нара́; но́рка, я́мка

burrow2 [ˈbʌrəʊ] v.

1. капа́ць нару́;

burrow one’s way рабі́ць ход

2. капа́цца (у архівах, кнігах і да т.п.)

bursar [ˈbɜ:sə] n. казначэ́й (у школе, каледжы і да т.п.)

bursary [ˈbɜ:səri] n. BrE стыпе́ндыя (у некаторых каледжах, універсітэтах)

burst1 [bɜ:st] n.

1. вы́бух, успы́шка; прары́ў;

a burst of flame успы́шка агню́;

a burst of energy прылі́ў эне́ргіі

2. вы́бух; разры́ў;

a burst of a bomb вы́бух бо́мбы

burst2 [bɜ:st] v. (burst)

1. вы́бухнуць; прарыва́ць; разрыва́цца;

The river burst its banks. Рэчка размыла берагі.

2. ло́пацца; прарыва́цца;

The boil burst. Нарыў лопнуў;

burst into a room уварва́цца ў пако́й;

burst into laughter разрагата́цца, зарагата́ць;

burst into tears распла́кацца;

burst into applause : The audience burst into applause. Зала выбухнула апладысментамі.

3. быць перапо́ўненым (якім-н. пачуццём);

He’s bursting with joy. Яго перапаўняе радасць.

be bursting to do smth. ве́льмі жада́ць зрабі́ць што-н.;

burst open расчыня́ць; расчыня́цца

burst in [ˌbɜ:stˈɪn] phr. v.

1. уварва́цца

2. уле́зці (у размову, справу)

burst out [ˌbɜ:stˈaʊt] phr. v.

1. усклі́кнуць, вы́гукнуць

2. ра́птам пачына́ць; пачына́цца;

She burst out laughing. Яна рассмяялася;

The war burst out in 1914. Вайна нечакана пачалася ў 1914 г.